Урачыстую імшу цэлебраваў віцэ-рэктар Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Пінску Адам Дынак.

У гаміліі кс. Адам нагадаў, што Божая міласэрнасць бясконцая. І хоць Юбілейны Год ужо набліжаецца да завяршэння, трэба памятаць пра тое, што хрысціянін павінен быць міласэрным заўсёды і ўсюды. Гэты Год павінен даць багаты духоўны плён. Самае галоўнае, каб Брама Міласэрнасці была адчынена ў сэрцы кожнага хрысціяніна.

Праз Браму Міласэрнасці ў Бярозе на працягу года шмат людзей, у тым ліку пілігрымаў “Бяроза-Лагішын”, прынесла да Божага алтара свае інтэнцыі, сваю малітву за сябе і за блізкіх.