17 лістапада 2016г. у цэнтры CARITAS Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі  адбылася арганізацыйная сусрэча з усёй Беларусі делагатуры св.Міхала Арханёла, Правінцыі Звеставання Панна  Таварыства Каталіцкага Апостальства  (айцоў Паллатынаў). Анімаваў сустрэчу дэлегат а. Станіслаў Вашкевіч SAC.

Пасля супольнай малітвы і слоў прывітання сабраты распачалі вырашэнне сумесных спраў. Сустрэчу скончылі  супольнай цэлебрацыяй Святой Імшы, якую ўзначаліў  а. Станіслаў Вашкевіч SAC, а  гамілію прамовіў а. Яўгеній Эйсмант SAC. Потым усіх чакаў супольны абед.