Урачыстая літургія прайшла 6 мая ў 11.00 у касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы Апосталаў у Алтажаве (Польшча). Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Варшаўскі кардынал Казімір Ныч.

Прэзбітэрскае пасвячэнне ў гэты дзень атрымалі восем братоў палатынаў, сярод якіх і ўраджэнец Воранава дк. Сяргей Більдзіс SAC.

Імшы прыняло ўдзел каля ста святароў і кансэкраваных асобаў.

Фармацыя палатынаў

Першым этапам фармацыі айцоў паллатынаў з’яўляецца месяцовы пастулат. Наступны крок — двухгадовы навіцыят, пасля першага году якога браты апранаюць габіты. На заканчэнне навіцыяту браты складаюць першыя часовыя абяцанні: чысціні, убоства, паслухмянасці, трываласці, супольнасці дабротаў і духа службы.

Фармацыя ў паллатынскай семінарыі працягваецца шэсць гадоў. Пасля трох гадоў браты прымаюць паслугу лектарату — становяцца лектарамі Божага слова, а пасля чацвёртага года — паслугу акалітату, дапамагаючы святарам пры алтары. Перад пачаткам апошняга году семінарыйнай фармацыі выпускнікі складаюць вечныя абяцанні, а затым прымаюць дыяканскае пасвячэнне.

 

Заканчэннем фармацыі з’яўляецца пасвячэнне прэзбітэрату, пасля якога новыя святары пачынаюць несці душпастырскую паслугу ў пляцоўках Таварыства каталіцкага апостальства ў Польшчы і іншых краінах.

 Павел Дрэмо SAC