13 чэрвеня 2017 года ў г. Талачын адбылася парафіяльная ўрачыстасць у гонар Святога Антонія Падуанскага! Урачыстасць тым больш была велічная бо акурат у гэтым годзе парафія адзначае 25 гадовы юбілей заснавання.

Гэта быў  першы парафіяльны адпуст пад кіраўніцтвам новага пробашча а. Віталія Янкевіча, які арганізаваў усё на вышэйшым узроўні. Падцвярджэннем гэтаму былі прысутныя прадстаўнік з усяго дэканату на чале з ксяндзом дэканам і сабраты паллатыны!  Адпустовую імшу ўзначаліў прыміцыянт а. Сяргей Більдзіс, які пасля імшы ўдзядіў усім прысутным прыміцыйнае благаслаўленне! Пасля імшы быў урачысты абед з вясёлай забавай!)