8 красавіка, у нядзелю Божай міласэрнасці, у дыяцэзіяльным санктуарыі Божай міласэрнасці ў Воранаве ўпершыню пройдзе адпустовая ўрачыстасць.
У 10.00 распачнецца святая імша з удзелам біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандра Кашкевіча. Пасля адбудзецца канцэрт моладзевага хрысціянскага гурту “Рыбы”.