Лета - гэта тры месяцы цёплага, радаснага адпачынку, які для дзяцей парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе распачаўся 6 чэрвеня ў касцёльным лагеры.  Малыя парафіяне правялі гэты час весела, карысна, але самае галоўнае - з Богам.

 17 чэрвеня ў парафіі Cв. Андрэя Апостала ў Мінску (Уручча) адбылося асвячэнне крыжа і пляцоўкі пад пабудову новага касцёла. 

Гэтай падзеі айцы палатыны і парафіяне чакалі некалькі гадоў. На тэрыторыі будоўлі вернікі і прадстаўнікі манаскіх супольнасцяў ўдзельнічалі ў святой Імшы, якую узначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 

З 9 па 16 мая бягучага года адбылася  кананічная візытацыя айца правінцыяла Правінцыі Звеставання Панна  Таварыства Каталіцкага Апостальства Адрыяна Гальбаса SAC з правінцыяльным адміністратарам  а. Пятром Янкоўскім SAC.

3 студзеня 2016 года ў парафіі Прасвятой Троіцы ў в. Германішкі адбылася ўрачыстая імша на якой парафіяне развітваліся з а. Станіславам Скрыдалевічам SAC, які нарадзіўся і выхоўваўся ў Германішках, а цяпер едзе паслугоўваць як святар-місіянер на Кубу.

7 мая ў Алтажаве (Польшча) восем дыяканаў з Таварыства Каталіцкага Апостальства (палатыны) прынялі прэзбітэрскае пасвячэнне. Сярод іх быў адзін беларус – дыякан Яўген Юршо SAC з парафіі Святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве (Гродзенская дыяцэзія).