Хрысціянскі фестываль "Novafest" Адчуй прысутнасць Жывога Бога праз адзінства, сведчанні і праслаўленне. 21 жніўня 2021г. у парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская вобласць), дзе знаходзіцца самы старажытны касцёл Беларусі, адбудзецца фестываль-рэкалекцыі "Novafest" для вернікаў каталіцкіх парафій.

З 7 па 11 студзеня пры касцёле Маці Божай Каралевы Сусвету ў Жлобiне (Гомельская вобласць) адбыўся адпачынак з Богам. У сустрэчы ўдзельнічала моладзь з розных парафiй Беларусі, дзе служаць палатыны (Жлобiн, Бяроза, Воранава, Германiшкi, Рагачоў), каб адпачыць i правесці час з Богам.

 12 кастрычніка чацвёра семінарыстаў з Таварыства Каталіцкага Апостальства (паллатыны) атрымалі ў семінарыйным касцёле ў Олтажаве (Польшча) дыяканскае пасвячэнне. Сярод іх таксама Руслан Пецкелюн, які паходзіць з парафіі Святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве (Радунскі дэканат). 

28 красавіка, у свята Божай Міласэрнасці, у санктуарыі Божай Міласэрнасці Радунскага дэканата ў Воранаве адбылася адпустовая ўрачыстасць.