Выраз «Аб'яўленне Пана» — на грэцкай мове Επιφάνια(эпіфанія) — выкарыстоўваўся ў дачыненні да самога факту аб'яўлення Хрыста ў свеце.

27 кастрычніка ў брэсцкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа адбылася сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі на тэму «Пагроза ідэалогіі гендар сучаснаму маладому хрысціяніну». Як адзначыў адказны за душпастырства моладзі Fides кс. Павел Трон, які праводзіў тэматычную духоўную канферэнцыю, тэма гендару становіцца ўсё больш актуальнай у наш час.

На Місійным тыдні, які зараз праходзіць, мы хочам прадставіць місіянераў, якія паходзяць з тэрыторыі нашай Гродзенскай дыяцэзіі. Два месяцы таму кс. Ян Высоцкі SAC і кс. Сяргей Більдзіс SAC, якія належаць да Таварыства Каталіцкага Апостальства, распачалі сваё душпастырскае служэнне ў Чалябінску. Святары з воранаўскай парафіі сталі першымі ксяндзамі палатынамі, якія прыехалі на пастаянную працу ў азіяцкую частку Расіі. Місіянеры з невычэрпнай энергіяй, талентам валодання словам і шчырым жаданнем абвяшчаць Нябеснае Валадарства там, куды іх скіраваў Бог, укараняюць у жыццё мясцовых людзей хрысціянскія каштоўнасці, дапамагаюць пазнаваць Хрыста і любіць Яго ўсёй душой.

21–22 жніўня ў Лагішыне адбыліся традыцыйныя ўрачыстасці на ўшанаванне Маці Божай Каралевы Палесся, галоўнай Апякункі Пінскай дыяцэзіі.

З самай раніцы 21 жніўня ў санктуарый пачалі прыбываць пілігрымы з розных куткоў беларускага Палесся і іншых рэгіёнаў краіны. Шматлікія аўтапілігрымы і групы вернікаў на шляху да Маці Божай наведвалі таксама іншыя святыя і памятныя мясціны Піншчыны: санктуарый святога Андрэя Баболі ў Янаве Палескім (Іванаве), Пінскую катэдру і семінарыю з крыптамі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага і кардынала Казіміра Свёнтка.

Два святары з воранаўскай парафіі (Радунскі дэканат), якія належаць да Таварыства каталіцкага апостальства (палатыны), распачнуць душпастырскае служэнне ў Чэлябінску і Навасібірску ў Сібіры. 

Ксёндз Ян Высоцкі SAC і ксёндз Сяргей Більдзіс SAC ужо 17 жніўня накіруюцца ў сваё новае месца служэння. Яны адпраўляюцца туды па запрашэнні мясцовага біскупа і накіраваны сваімі манаскімі ўладамі. Яны будуць першымі палатынамі, якія едуць на пастаянную працу ў азіяцкую частку Расіі. У еўрапейскай яе частцы працуе ўжо адзін палатын, кс. Андрэй Марэц.